/ бел /
/ рус /
/ eng / 


Самае шчырае з мастацтваў

...
Нацыянальныя матывы прысутнічалі і ў пэрформансе Алеся Пушкіна, які прайшоў за горадам, каля вёскі Строчыцы. Паводле словаў аўтара, будучыня нашай краіны залежыць не ад палітыкаў, а ад Бога - яму Алесь і адрасаваў сваю мэдытацыю над гарачым попелам ад вогнішча. Пушкін (увесь у белым) запаліў дзесяць укапаных у зямлю сьвечак і лёг сьпіною на чырвоныя зубцы бараны. Ляжаць было балюча, але мастак глядзеў на сонца і маліўся, каб Беларусь засталася на палітычнай мапе сьвету. З цяжкасьцю падняўся, дастаў з чыгунка вяроўку, прыматаў яе да шыі, рамёнаў ды поясу, другі канец замацаваў да бараны, якую перагарнуў зуб'ямі уніз. Асыстэнт, пакуль Пушкін цягаў барану па гарачым мусцы вогнішча, разгарнуў харугву з надпісам "Божа, барані Беларусь!". Мастак прадстаўляў сябе сейбітам, які акультурвае зямлю, аддзяляе зерне ад плевелаў. Потым зноў лёг на барану і зноў маліўся. Нарэшце падняўся, зьняў з сябе вяроўку і паклаў яе да чорнага чыгунка, пад крышку з адбіткам ягонай нагі.
...

паводле Юрася Барысевіча,
БДГ,
17.09.02

www.pushkin.by©