Апісанне праведзеных работ,
прадстаўленых для атрымання сэртыфікату
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленьня
па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі.
Мной, Аляксандрам Пушкіным, 1965 г.н., сябрам Саюза Мастакоў Беларусі, праведзеныя наступныя працы ў касцёлах і цэрквах Беларусі:

1) З 1992 па 1996 г.г., працаваў над рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй насценнага жывапісу Магілеўскага Архікатэдральнага касцёла ў складзе спецыялістаў Беларускай Каталіцкай Грамады. Навуковы кіраўнік рэстаўрацыі – рэстаўратар І-ай катэгорыі Віктар Лукашэвіч (яго характэрыстыка на мяне – дадаецца).

За гэты час ачышчана ад алейнай зафарбоўкі, прамыта, адрэстаўравана і замацавана каля 2,500 м2 насценнага жывапісу ХVІІІ-ХІХ ст.ст., зроблены копіі ў натуральны памер вызначаных фрагментаў, створаны праект рэканструкцыі насценнага жывапісу капліц, нэфаў, прэзбітэрыя і нартэксаў, базаў калон касцёла. Напісаныя новыя рэканструкцыі фрэсак у капліцы Святога Антонія Падуанскага (левая) і Святога Язэпа (правая ,росьпіс плафона”Глёрыя Кардыналу Сьвёнтку”). У 1995-96г.г.,зроблены гэты роспіс плафона (1996г.) у капліцы Святога Язэпа плошчай 40 м2. Таксама напісана фрэска «Святая Цэцылія» (1993г.) плошчай 4 м2 і «Святы Арханёл Міхаіл» плошчай 9,5 м2 (1994г.) у левым бакавым нэфе касцёла. Уверсе першага левага бакавога алтара напісана невялікая (0,5 м2) фрэска «Святы Апостал Юда-Тадэвуш», зроблена залачэнне ляпніны абапал гэтай фрэскі (1995г.).

У ліпені 1996 г. Кардынал Казімір Свёнтак правёў кансэкрацыю Магілеўскага Архікатэдральнага касцёла. Храм поўнасцю адрэстаўраваны і зданы ў эксплуатацыю.

2) У чэрвені-жніўні 2001 г. быў напісаны галоўны храмавы абраз «Lactasti SACRO UBERE» для парафіі ў Раўбічах (касцёл Святога Мацвея). Абраз выкананы пад навуковым кіраўніцтвам архітэктара Аляксея Яроменка. Дадаецца кароткая гістарычная даведка і копія дамовы з ксяндзом-пробашчам Ігарам Лашуком.

3) У ліпені-жніўні 2002 г. выкананы вітраж алтарнай часткі рыма-каталіцкай капліцы Святога Яна Хрысціцеля, што ў Серабранцы (г. Мінск) плошчай 2 м2. Работы вяліся пад наглядам і пры ўзгадненні з архітэктарам капліцы Аляксеем Яроменка. Копія дамовы дадаецца.

4) З 1995 па 2000 г.г., працаваў над роспісам сваёй роднай царквы Святога Міколы ў мястэчку Бобр Крупскага раёна. Распісана больш 2,000 м2 паверхні; столь – тэмперны роспіс, сцены – фрэска. Эскізы ўзгоднены і бласлаўлёны благачынным цэркваў Барысаўскай акругі – пратаіярэям Іаанам Місеюком 25.07.1995. Работы вяліся пад наглядам настаяцеля царквы айца Віталя Мешко. У гэтыя ж гады напісаны галоўны храмавы абраз Маці Божай для Бобрскай царквы (фота дадаецца). 17 лютага 2011 года царква згарэла, увесь жывапіс і абразы страчаны…

5) У 2002 годзе напісаны і ўстаноўлены абраз Маці Божай Астрабрамскай у касьцёле Хрыста-Валадара вёскі Карэвічы,Сьвіслачскага раёна,Гарадзенскай вобласьці.

6) У траўні 2004 года напісаны страчаныя абразы дзьвух бакавых алтароў касьцёла Арханёла Міхала вёскі Міхалішкі, Астравецкага раёна, Гарадзенскай вобласьці -“Маці Божая Ружанцовая” і “Сьвятая Ганна”. Устаноўлены і асьвечаны 30 мая 2004 года.

7) 13 чэрвеня 2007 года напісаны і ўстаноулены абраз Сьвятога Антонія Падуанскага на фасадзе касьцёла ў г.Талачыне, Віцебскай вобласьці.

8) У жніуні-верасьні 2008 г.выканана мазаіка “Сьвяты Ян-Хрысьціцель - Анёл Пустэльні” на фасадзе капліцы Яна-Хрысьціцеля, што ў Серабранцы, у Мінску. Плошча-2кв.м., у тэхніцы рымская мазаіка.

9) У чэрвені 2009 года адрэстаўравны галоўны храмавы абраз “Сэрца Езуса”, напісаны ў 1943 годзе жаўнерам Вермахта І.Шуссэ ў Ваўкавыску для касьцёла Хрыста-Валадара вёскі Карэвічы, Сьвіслацкага раёна, Гарадзенскай вобласьці.

10) У верасьні 2009 года адрэстаўравана і пафарбавана каплічка ў вёсцы Геруцева, Сьвіслацкі раён, Гарадзенскай вобласьці.

11) Летам 2011 года ў касьцёле Дзевы Марыі, у м. Вішнева, Валожынскага раёна, была праведзена рэканструкцыя бакавой правай капліцы касьцёла ў імя Пана Езуса. Адрэстаўравана драўляная скульптура 18ст. “Езус Укрыжаваны”, зроблены росьпіс тэмперай за ім - “Галгофа” плошчай 8 кв.м., выкананы вітраж “Сьвятая Цэцылія” у тэхніцы “тыффані”, плошчай 1кв.м. У 2011 годзе, 7 кастрычніка, устаноўлены зацьверджаны Навукова-метадычнай радай Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыне і рэстаўрацыі Міністэрства Культуры РБ, згодна мной паданаму праекту, алтар Маці Божай Астрабрамскай у паўночнай, левай капліцы касьцёла. У ім знаходзяцца мной адрэстаўраваныя абразы - Сьвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Вастрабрамскай (фота дадаецца).

30.12.2011 г. .
www.pushkin.by©