/ бел /
/ рус /
/ eng / 

Адкрыты плянэр "Мастакі супраць разбурэння Гародні"
(газета "Наша слова")

У Гародні у межах кампаніі па абароне гістарычнай часткі горада адбудзецца плянэр-акцыя "Мастакі супраць разбурэння гародні".

Да грамадзянскай кампаніі "Выратуем Гародню" далучаюцца беларускія замежныя і мастакі. У нядзелю 10 чэрвеняў Гародні адбудзецца адкрыты мастацкі плянэр-акцыя "Мастакі супраць разбурэння Гародні".

На сённяшні дзень згоду ўзяць удзел у плянэры ўжо выказалі, больш за 20 айчынных мастакоў, між іншага, Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, анемпадыстаў. Чакаецца таксама прыезд групы творцаў з краінаў Эўразвязу. Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога горада, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія улады вызначылі пад знос.

Алесь Пушкін, мастак з вёскі Бобр, на плянэры "Мастакі супраць разбурэння Гародні" плануе не толькі маляваць, але і зладзіць перфоманс.

"Маляваць я буду у дзень, а калі зцямнее, зладжу невялікі перфоманс". Называцца ён будзе "Захаванне". Сцэнар наступны: мастак у сярэднявечным строі побач са сцяною, на якую падаецца святло, робіць шаманскія рухі. Затым захоўвае у зямлі камень. Або аскепак ці капсулу. Хутчэй за усё прывязу з Бабра аскепак гербу. Гэта будзе сімвалізаваць захаванне для будучых пакаленняў энергетыкі Старой Гародні. У ідэале усё адбудзецца пад спевы Віктара Шалкевіча".

Наша сіла, рэзюмуе Алесь Пушкін, у тым, што творчыя людзі аб'ядналіся дзеля такой вартай справы.

Менскі мастак Аляксей Марачкін лічыць, што такім чынам мастакі падтрымаюц у першую чаргу моладзь, што бароніць старавеччыну Гародні. "Свой пратэст выкажам мастацкімі сродкамі", - зазначае сп.Марачкін. на яго думку фармат класічнага мастацкага пленэру не зусім адпавядае запланаванай акцыі у Гародні:

"Мы будзем працаваць адзін дзень, а не 3-4, але ж гэта будзе не звычайны плянэр".

Мастак прыгадвае гісторыю, што здарылася з ім у Гурзуфе ў 70-я гады. Ён маляваў старыя вулкі, што вельмі захапілі сваёй непаўторнасцю. Мінак зрабіў яму заўвагу, маўляў, што вы гэту старызну малюеце, даўно ужо яе трэба было зруйнаваць. На пытанне чамуж да гэтуль не зруйнавалі, месціч адказаў:

"У 20-я гады тут вядомыя расейскія мастакі малявалі, то пасля гэтыя краявіды сталі гісторыяй і іх не даюць чапаць".

Аляксей Марачкін упэўнены, што каліб не Напалеон Орда ды Язэп Драздовіч, сучасныя беларусы шмат бы чаго не пабачылі з гістарычных помнікаў.

Плянэр будзе адкрытым, запрашаюцца ўсе ахвотныя! Па пытаннях удзелу ў плянэры звяртайцеся: +375(29)660-72-99, Павал.






Фота Юліі Дарашкевіч
www.pushkin.by©